Расіянін сабраў на Піншчыне 6 тон каляровага металу, яго дэпартуюць

Шэсць тон каляровага металу сабраў у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці грамадзянін Расіі.
Ён скупляў у мясцовых жыхароў старыя акамулятары за 100-200 рублёў за кілаграм і перапраўляў у Лунінецкі раён, дзе арганізаваў часовы склад. На яго ў вёсцы Лунін і натрапіла міліцыя.

Высвелілася, што расіянін меў намер пераправіць тоны каляровага металу ў Гомель з мэтай перапродажу. Аднак зарабіць яму няўдалося. Метал канфіскаваны, а расіяніна, хутчэй за ўсё, дэпартуюць на радзіму.

БелаПАН