Расійская авіяцыя ўначы бамбавала Тбілісі, Батумі, Поці і Зугдзідзі

Расійская авіяцыя ўначы працягнула бамбаванне грузінскіх гарадоў. На гэты раз пацярпелі прыгарады Тбілісі, Батумі, Поці і Зугдзідзі.  Як паведамляе "Эхо Москвы", колькасць ахвяраў і маштабы разбурэнняў удакладняюцца. У расійскім міністэрстве абароны паведамленні пра бамбардаванні Грузіі не каментуюць.