Расійская кампанія патлумачыла сітуацыю з вахтавікамі ў Арктыцы

Расійская кампанія патлумачыла сітуацыю з вахтавікамі ў Арктыцы

У пачатку лістапада ў СМІ з'явілася інфармацыя пра 60 вахтавікоў, якія будавалі аб'ект Міністэрства абароны Расіі ў расійскай Арктыцы і пра якіх, нібыта, "забыліся". Людзі знаходзяцца ў пасёлку Мыс Шміта на беразе Чукоцкага мора і чакаюць дапамогі. У іх заканчваліся падукты і дызельнае паліва.

Кампанія "РусАльянс Строй" патлумачыла сітуацыю. Сцвярджаецца, што работы на аб'екце не спыненыя, вахта ў работнікаў скончылася ў канцы кастрычніка, таму затрымка складае менш за два тыдні. Да таго ж, на аб'ект "прыбывае новая вахта". Разам з тым кампанія прызнае наяўнасць цяжкасцяў з выплатай заробкаў.

Што да затрымкі вахтавікоў на аб'екце ў Арктыцы, дык "РусАльянс Строй" заяўляе, што яго віны тут няма. Справа ў тым, што вывезці адтуль людзей без падтрымкі сілаў ваенна-транспартнай авіяцыі немагчыма. Кампанія неаднаразова звярталася с просьбай дапамагчы ў гэтай справе. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.

Да вырашэння праблемы падключылася Міністэрства абароны Расіі. Сітуацыю кантралюе намеснік міністра абароны Дзмітрый Булгакаў. Пры спрыяльным надвор'і пачнецца эвакуацыя людзей.

Фота: ria.ru