Расійскі бізнэсмэн патраціў 20 мільёнаў долараў на вёску ў Пружанскім раёне

Бізнэсмэн Мікалай Бурнас з Пецярбургу ўклаў 20 мільёнаў долараў у закінутую вёску пад Пружанамі, піша газета “Рэспубліка”. Яшчэ гадоў пяць таму вёска Клятное на самым ускрайку Белавежскай пушчы лічылася неперспектыўнай. А сёння яна ператварылася ў турыстычны комплекс. Тут пабудавалі спорткомплекс, рэстарацыю, гатэль, правялі газ, каналізацыю і нават паклалі тратуарную плітку. Усім вяскоўцам паставілі тэлефоны. Бізнэсмэн-інвестар сам нарадзіўся ў гэтай вёсцы, аднак грошы ён патраціў не толькі з пачуцця лакальнага патрыятызму. Ён лічыць, што вельмі шмат замежнікаў хочуць наведаць Белавежскую пушчу і менавіта ў вёсцы Клятное яны могуць атрымаць увесь спектр турыстычных паслугаў.