Расійскі чыноўнік хадзіў без штаноў і паўтараў слова "Луганск" (фота)

Па Неўскім праспекце гуляў паўаголены мужчына — у яго не было штаноў. Высветлілася, што гэта быў Валянцін Верашчака, дзяржаўны дарадца Расійскай Федэрацыі 1-га класа, які працуе кіраўніком апарату віцэ-губернатара. Мінакі выклікалі "хуткую" і чыноўніка адвезлі ў бальніцу. У яго выявілі сляды апёкаў і збіцця. Мужчына, верагодна, быў у стане алкагольнага ап'янення. У бальніцы Верашчака паўтараў толькі адно слова: "Луганск", інфармуе сайт fontanka.ru.

Дарэчы, партфель чыноўніка аказаўся пустым. Ці ў яго невядомыя забралі ўсе дакументы, ці ён сапраўды нічога пры сабе не меў, паколькі пайшоў у адпачынак, пакуль застаецца таямніцай.

Пра здарэнне паведамілі губернатару Пецярбурга. Праваахоўнікі праводзяць расследаванне.