Расійскі “Металург” згодны плаціць легіянерскі падатак за Мезіна
Чэмпіён Расіі па хакеі магнітагорскі “Металург” згодны заключыць двухгадовае пагадненне з варатаром зборнай Беларусі Андрэем Мезіным і кожны сезон плаціць за яго падатак. Нагадаем, у адпаведнасці з пастановай Федэрацыі хакея Расіі легіянерскі падатак складае больш за 320 тысяч долараў штогод.
Мезін, хоць і мае расійскае грамадзянства, але з-за сваіх выступаў за беларускую зборную, цяпер лічыцца ў гэтай краіне “замежным” варатаром. Дамагчыся праўды праз суд ён не здолеў. З-за гэтага будуць перагледжаны ўмовы кантракта “Металурга” з Мезіным і, каб часткова кампенсаваць страты клуба, яго заробак будзе значна зменшаны.
Тым часам Андрэй Мезін гаворыць, што яшчэ не вырашыў: заканчваць свае выступы за зборную Беларусі, ці засяродзіцца на гульні за расійскі клуб.
БелаПАН