Расійскі МЗС абураецца, што ЕС робіць "грубы публічны ціск на Беларусь"
"Грубым публічным ціскам на Беларусь" назваў намеснік міністра замежных спраў Расіі заяву Карэла Шварцберга, кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Чэхіі, якая цяпер старшыньствуе ў Еўрасаюзе.
Нагадаем, 23 лютага на пасяджэнні Савета ЕС ён выказаўся, што прызнанне Беларуссю незалежнасці самаабвешчаных рэспублік - Абхазіі і Паўднёвай Асеціі - паставіць Мінск "па-за еўрапейскім кантэкстам" і зробіць праблематычным магчымы ўдзел Беларусі ў праграме "Ўсходняе партнёртва".
Як паведамляе ИТАР-ТАСС, прадстаўнік расійскага МЗС назваў недапушчальным прапаноўваць у форме ўльтыматуму "дзеля збліжэння з Еўропай ахвяраваць правам суверэннага прыняцця рашэнняў па буйных пытаннях знешняй палітыкі".