Расійскія эксперты: Крэдыт з Захаду - працяг гандлю паміж Мінскам і Масквой
Зварот Беларусі ў Міжнародны валютны фонд з просьбай ад крэдыце ў памеры 2 млрд долараў можа быць часткай гандлю паміж Мінскам і Масквой. Такое меркаванне выказаў сябра расійскай Асацыяцыі палітычных экспертаў і кансультантаў Кірыл Коктыш. Паводле яго словаў, непрызнанне Мінскам незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі стала прычынай таго, што сёлета Беларусь атрымае толькі палову расійскага крэдыта - 1 млрд долараў. "Гэта сума, дзякуючы якой можна гаварыць толькі аб выжыванні, але не аб развіцці", - заявіў Коктыш. У выніку, адчуваючы недахоп грошай, беларускія ўлады і звярнуліся да МВФ па дапамогу.
На думку Кірыла Коктыша, "выдача крэдыта МВФ стане дэманстрацыяй падтрымкі з боку Захаду".
Газета.ру прыводзіць меркаванне яшчэ аднаго расійскага эксперта, дырэктара Цэнтру па вывучэнні палітычных працэсаў у СНД пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце Аляксея Уласава. Ён лічыць, што выдача крэдыта Лукашэнку з Захаду пакажа, што "Беларусь хоць і пазней за астатнія былыя савецкія рэспублікі, але перайшла да шматвектарнай палітыкі. Пачынаецца складаны працэс збліжэння з Захадам".