Расійскія мытнікі затрымалі кітайца, які спрабаваў вывезці савецкія манеты

Кітайца затрымалі супрацоўнікі Далёкаўсходняй мытні Расіі. Ён спрабаваў вывезці ў Кітай шэраг рэчаў, якія адносяцца да "культурных каштоўнасцяў". У багажы кітайца былі знойдзеныя старыя савецкія фотаапараты і 170 аднарублёвых манет СССР. Цяпер праводзіцца экспертыза. Грамадзяніну Кітаю пагражае да сямі гадоў турмы альбо штраф у 50 тысяч долараў, паведамляе ИТАР-ТАСС.