Расійскія ўлады дэпартуюць беларусак, што чакаюць “канца свету” пад Пензай

Пытанне пра дэпартацыю шасці грамадзян Беларусі, якія чакаюць “канца свету” на Пензеншчыне, магчыма, разгледзяць расійскія ўлады. 
Беларусы, дзве жанчыны са сваімі дзецьмі, жывуць у вёсцы Нікольскае Бекаўскага раёна. Напярэдадні з імі сустракаліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Дубовік і супрацоўнік беларускай амбасады ў Маскве.

Яны пераконвалі жанчын вярнуцца на радзіму, але безвынікова. 3 снежня над беларускамі мусіць адбыцца суд, паведамляе БелаПАН. Нагадаем, яшчэ група беларусаў знаходзіцца ў зямлянцы, разам з іншымі сектантамі.