Расійскія вайскоўцы перашкаджаюць вяртанню грузінскіх уцекачоў - ААН
Расійскія вайскоўцы, якія засталіся ў Грузіі, не дазваляюць грузінскім уцекачам вярнуцца ў свае дамы. Такую заяву зрабіла прадстаўнік Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў Меліта Сунджыч. Паводле яе словаў, у ААН няма інфармацыі пра тое, што расійскія
вайскоўцы наўпрост перашкаджаюць вяртанню ўцекачоў, аднак яны
папярэджваюць людзей, што іх бяспеку ніхто не гарантуе.
"Калі вам гавораць, што вашу бяспеку не могуць гарантаваць, то вы не будзеце гэтага рабіць", - гаворыць Сунджыч.
Паводле інфармацыі ААН, толькі ў лагеры для ўцекачоў, арганізаваным у Горы, знаходзяцца не менш за 2 тысячы чалавек. Яшчэ некалькі тысяч чалавек, якія спадзяюцца вярнуцца ў свае дамы, што апынуліся ў "буфернай зоне" пад кантролем расійскіх вайскоўцаў, могуць знаходзіцца ў бліжэйшых раёнах, інфармуе Associated Press.