Распачалі крымінальную справу супраць жанчыны, якая скінула з моста дачку
Здарэнне адбылося 6 верасня ў Гомелі.
35-гадовая грамадзянка Расіі, жыхарка вёскі Клінцы Бранскай вобласці, скінула ў раку Сож з аўтамабільнага моста сваю 5-гадовую дачку. Пасля яна і сама скокнула ў ваду.
Расіянка мела намер скончыць жыццё самагубствам, пры гэтым спрабавала забіць сваю дачку. Аднак іх абедзвюх выратавалі сведкі здарэння — лекар-хірург і электрамеханік.
Як інфармуе БелаПАН, у адносінах да жанчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле "Замах на забойства". Падазраваная затрыманая, але пакуль знаходзіцца ў лякарні. Дзяўчынку ўжо перавялі з бальніцы ў сацыяльную ўстанову.



Фота — mchs.gov.by