Расспажыўнагляд знайшоў залішні кадмій і свінец у беларускай парцаляне

Расспажыўнагляд затрымаў у Забайкаллі партыю беларускай парцаляны. Посуд змяшчае ў 242 разы больш кадмію і ў 60 разоў больш свінцу чым дазволена нарматывам. Пра гэта "РИА Новости" паведамляе са спасылкай на галоўнага санітарнага лекара РФ Генадзя Анішчанку. Сервізы для гарбаты і кавы, талеркі, куфалі і вазы, пра якія ідзе гаворка, вырабленыя на "Добрушскім парцалянавым заводзе". У Забайкалле іх прывез індывідуальны прадпрымальнік, які трапіў пад планавую праверку Расспажыўнагляду.

Сертыфікаты на парцаляну выдадзеныя Камітэтам па сертыфікацыі Беларусі, дадаў Анішчанка.