Раз’юшаны бабруйчанін крышыў машыны ля раённай адміністрацыі (фота)
Увечары 30 верасня каля адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска 47-гадовы бабруйчанін нечакана пачаў разбіваць аўтамабілі жыхароў суседніх дамоў. Першай яго "ахвярай" стаў "Daewoo Matiz", які саступіў яму дарогу на пешаходным пераходзе. Далей хуліган перайшоў на прыпаркаваныя ля будынку адміністрацыі аўто: "шасцёрку", "васьмёрку", "Peugeot", "Skoda". Цяжка сказаць, ці кантраляваў п'яны зламыснік свае дзеянні, але дарагую "BMW-7" на мінскіх нумарах ён не зачапіў.
Спыніў раз’юшанага "бунтаўніка" звычайны таксіст, збіўшы яго з ног. Праз нейкі час прыехала міліцыя. На мужчыну пачалі крымінальную справу.



Фота: www.babruisk.by
Спыніў раз’юшанага "бунтаўніка" звычайны таксіст, збіўшы яго з ног. Праз нейкі час прыехала міліцыя. На мужчыну пачалі крымінальную справу.



Фота: www.babruisk.by