Рэдактар “Новай Газеты” папрасіў Бузэка дамагчыся сустрэчы з палітвязнямі
Рэдактар расійскай “Новай Газеты” Дзімтрый Муратаў звярнуўся да старшыні Еўрапарламента Ежы Бузэка з просьбай дамагчыся сустрэчы з беларускімі палітвязнямі. Дзмітрый Муратаў: “Я папрасіў яго запатрабаваць ад беларускіх уладаў тэрмінова пабачыцца са зняволенымі. Калі ж Лукашэнка адмовіць у такой сустрэчы Хаўдзі Хаўтале
[старшыня падкамітэта Еўрапарламента па правах чалавека] і Ежы Бузэку, то гэта будзе прысуд”.
Нагадаем, абвінавачаная ў арганізацыі масавых беспарадкаў жонка Андрэя Саннікава Ірына Халіп – журналістка расійскай “Новай Газеты”. Паказальна, што прэс-канферэнцыя пасля слуханняў па Беларусі адбылася ў залі Еўрапарламента імя Ганны Паліткоўскай, забітай у 2006 годзе журналісткі “Новай Газеты”, былой калегі Ірыны Халіп.