Рэдактарка “Комсомольской правды в Беларуси” адхіленая ад пасады
Галоўная рэдактарка газеты “Комсомольская правда в Беларуси” Алена Міронава адхіленая ад пасады. У рэдакцыі кажуць, што звальненне стала для іх поўнай нечаканасцю – гэтак жа, як і некалькі гадоў таму падчас аналагічнага звальнення Юліі Слуцкай. Сама Алена Міронава паведаміла Радыё “Свабода”, што ніякіх папераў на гэты конт яшчэ не падпісвала і знаходзіцца на працоўным месцы.
Між тым, у рэдакцыі кажуць, што на пераходны перыяд выконваць абавязкі галоўнага рэдактара ўжо прызначаная Ўльяна Бабаед.
Таксама, як паведамляе "Хартыя'97", Мінінфармацыі вынесла газеце другое сёлета папярэджанне.