Рэпер Vinsent выступіў на музычным фэсце, прысвечаным Бандэру (фота)
Рэпер з Беларусі Vinsent у якасці хэдлайнера выступіў на чацвёртым фестывалі ўкраінскай альтэрнатыўнай музыкі і сучаснага ўкраінскага мастацтва "Бандэрштат". Фэст прайшоў з 7 па 8 жніўня пад Луцкам, у вёсцы Ракіні. Беларускія музыкі не ўпершыню былі прадстаўленыя на "Бандэрштаце". У 2009 годзе на фэсце выступіў беларускі гурт Mauzer.
Мерапрыемства ладзілася ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыяй "Нацыянальны альянс" у гонар нацыянальнага героя Ўкраіны, кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры.
Акрамя музычнай сцэны ўдзельнікаў фестывалю чакалі сустрэчы з ветэранамі Ўкраінскай Паўстанцкай Арміі ды вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг лекцыяў на разнастайную тэматыку, этнічны кірмаш, начны кінасеанс украінскага кіно на паўстанцкую тэматыку, начныя песенныя вогнішчы і шмат іншага.