10 тысяч магілёўцаў ў раёне "Тэхнапрыбор" засталіся без аўтобусаў
Ужо паўтары тыдня ў мікрараён не ходзіць грамадскі транспарт — толькі маршруткі. Сітуацыя цягнецца ад прыходу цыклону "Хавер".
Кіроўцы аўтобуснага маршруту №35 кажуць, што начальства ім забараніла заязджаць на тэрыторыю раёна. Прынамсі, пакуль ДАІ не разбярэцца з машынамі, прыпаркаванымі ў забароненых месцах, а камунальнікі не расчысцяць дарогу ад снегу.
Справа ў тым, што ўладальнікі аўтамабіляў паркуюцца на прыпынках грамадскага транспарту і ў месцы развароту аўтобусаў. У выніку такіх несанкцыяваных парковак адбылася аварыя: кіроўца аўтобуса зачапіў прыпаркаванае на ўскрайку дарогі аўто.
Мясцовыя жыхары хочуць арганізаваць збор подпісаў з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў, вінаватых у такой сітуацыі.
Фота з сацыяльных сетак