2013 год у Літве абвешчаны годам антырасійскага паўстання 1863-га

На наступны год прыпадаюць 150-я ўгодкі з часу паўстання, таму літоўскія палітыкі хацелі б адзначыць яго гістарычнае і культурнае значэнне.

Ініцыятары праекта Ірэна Дэгутэне і кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс мяркуюць, што "паўстанне 1863 года — важная частка літоўскай гісторыі, гістарычнае, культурнае звяно, якое лучыць з суседзямі — Польшчай і Беларуссю". Паводле іх слоў, у савецкія часы значэнне паўстання змяншалася і скажалася, таму 150-я ўгодкі — добрая нагода, каб "аб'ектыўна зірнуць на гісторыю", паведамляе ELTA.

Яны звярнулі ўвагу на тое, што ў 2013 годзе Літва будзе старшыньстваваць у Еўрасаюзе, таму юбілей паўстання дазволіць годна яго рэпрэзэнтаваць і стварае добрыя ўмовы для правядзення сумесных мерапрыемстваў з суседнімі краінамі.

Нагадаем, адным з кіраўнікоў паўстання ў Беларусі і Літве быў нацыянальны герой нашай краіны Кастусь Каліноўскі.