22 верасня 1943 года ў Мінску быў забіты Вільгельм Кубэ
Гаўляйтар Беларусі быў ліквідаваны мінскімі падпольшчыкамі, непасрэднымі выканаўцамі аперацыі былі Алена Мазанік і Марыя Восіпава.
Традыцыйна гісторыкі прыпісваюць арганізацыю бомбавага замаху на Кубэ менавіта партызанам і падпольшчыкам. Аднак, існуе меркаванне, што выступіць заказчыкамі гэтага забойства магло і СС, з якім Кубэ меў супярэчлівыя адносіны.
Падтрымка беларускага нацыянальнага руху, хоць і падкантрольнага нямецкай адміністрацыі, выклікала рэзкае незадавальненне і процідзеянне іншых палітычных сіл Нямеччыны. Да яшчэ больш рэзкага палітычнага канфлікту прывялі сістэматычныя выступы Вільгельма Кубэ супраць нечалавечай дзейнасці СС і паліцыі ў Беларусі.
Фота: dic.academic.ru