28 красавіка адбудзецца судовае паседжанне па пазове Партыі БНФ

"На нашу думку, калі не будзе нейкага палітычнага фактару, то рашэнне можа быць прынятае на нашу карысць", — сказаў Янукевіч. Паводле яго слоў, на папярэднім паседжанні прадстаўнік ЖРЭА нічога новага не прадставіў.

Нагадаем, 31 сакавіка завяршыўся тэрмін арэнды памяшкання па праспекце Машэрава, 8, у якім з 1993 года знаходзіцца цэнтральны офіс партыі. ЖРЭА Савецкага раёна Мінска падаўжаць дамову адмаўляецца. Партыя спрабуе аспрэчыць рашэнне камунальнікаў у судзе. Актывісты партыі арганізавалі кругласутачнае дзяжурства ў офісе.