4 чэрвеня ў Крэве сябры Беларускага ПЭН-цэнтру пасадзяць дрэва паэзіі

Ідэя акцыі "Дрэва Паэзіі" не новая. Яшчэ ўХІХ стагоддзі ў шляхецкіх парках і фальварках раслі дрэвы, прысвечаныя вялікім паэтам мінуўшчыны і сучаснасці. Сябры Беларускага ПЭН-Цэнтру вырашылі адрадзіць традыцыю паэтычных дрэваў Беларусі, паведамляе "Наша Ніва".

Дрэва Паэзіі-2011 літаратары збіраюцца прысвяціць Уладзіміру Някляеву. У планах — зрабіць акцыю штогадовай, ствараючы ў Беларусі ўсё больш паэтычных дрэваў у гонар класікаў і сучаснікаў.

Адкрыццё Дрэва Паэзіі і літаратурная імпрэза з гэтай нагоды пачнецца а 12-й гадзіне дня ў мястэчку Крэва каля дома, дзе правёў першыя гады жыцця Уладзімір Някляеў.

Пасля літаратурнай імпрэзы ў ценю Дрэва Паэзіі адбудзецца пікнік-маёўка.