5 траўня на сядзібе БНФ адбудзецца паўторны прагляд фільма "Забіць святара"

5 траўня мінская суполка аргкамітэту БХД запрашае на паўторны прагляд мастацкага фільма "Забіць святара".

Фільм заснаваны на гісторыі выкрадання і жорсткага забойства польскімі спецслужбамі вядомага каталіцкага ксяндза Ежы Папялушкі, капелана і актыўнага прыхільніка незалежнага прафсаюза "Салідарнасць", які ў мінулым годзе быў беатыфікаваны Каталіцкім касцёлам. Ролі выконваюць Крыстафер Ламберт, Эд Харыс, Джо Экленд, Цім Рот і іншыя, паведамляе прэс-служба БХК.