60% удзельнікаў апытання выказаліся за беларускамоўны каментар футбола
Апытанка была змешчана на сайце газеты "Прессбол".
Агулам прагаласавалі 4200 чалавек. З іх амаль 60% (2466 чалавек) выказаліся за тое, каб футбол каментаваўся на беларускай мове. Абыякавымі засталіся 16,8% (707 чалавек), а "выключаюць гук" 16,7% (703 чалавекі).