67 кіраўнікоў у Мінску пакараныя за несвоечасовую выплату заробкаў
67 службовых асобаў, звычайна кіраўнікоў арганізацыяў, пакаралі летась у Мінску за парушэнне тэрмінаў выплаты заробкаў.
Такіх кіраўнікоў пакаралі штрафамі на агульную суму болей за 34 мільёны рублёў. Апроч таго, за такія ж парушэнні пакаралі тры юрыдычныя асобы на болей чым 1,5 мільёна рублёў, паведамляе БелаПАН.