82-гадовая жанчына абясшкодзіла ўзброенага рабаўніка банка

82-гадовая пенсіянерка Герта Валекер напала на яго, сарвала з твару маску і выхапіла скрадзенае. Пры гэтым смелая жанчына заявіла, што, калі ён хоча грошай, яму трэба знайсці працу.

Як паведамляе BBC, рабаўнік ўцёк з пустымі рукамі і быў затрыманы паліцыяй у той жа дзень. Па словах Герты Валекер, яе вельмі раззлавала, што "адзін чалавек спрабаваў выкрасці тое, што іншыя зараблялі доўгай працай". Разам з тым яна прызналася, што, магчыма, глядзіць занадта шмат крымінальных серыялаў па тэлевізары.