82-гадовы пенсіянер адбіў напад зламыснікаў з садовымі нажніцамі
Здарэнне адбылося ў Талачынскім раёне.
Двое мужчын увайшлі ў дом вяскоўца, ударылі яго па галаве садовымі нажніцамі і пачалі шукаць грошы. Аднак пенсіянер нечакана аказаў актыўнае супраціўленне і прымусіў зламыснікаў ратавацца ўцёкамі.
Міліцыя знайшла іх на працягу сутак. Нападнікамі аказаліся мясцовыя жыхары 16-ці і 36 гадоў. Яны прызналіся, што спадзяваліся адабраць у дзядулі пенсію і патраціць яе на спіртныя напоі. Распачатая крымінальная справа, інфармуе БЕЛТА.