ААН абвінаваціла Беларусь у парушэнні міжнародных пагадненняў
Прычынай абвінавачванняў стала пакаранне смерцю двух чалавек. Іх справы яшчэ знаходзіліся на пераглядзе.
Камітэт ААН па правах чалавека зазначыў, што гэта другое такое парушэнне з боку Беларусі на працягу двух гадоў. Пакараныя смерцю не атрымалі справядлівага суду, што з’яўляецца парушэннем міжнароднай Канвенцыі аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Дакладная дата выканання смяротнага прысуду невядомая, але мяркуецца, што гэта здарылася паміж 13 і 19 ліпеня, паведамляе “Радыё Свабода”.
Пра расстрэл Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі стала вядома 20 ліпеня з публікацыі ў газеце “Вечерний Гродно”.