Абавязковы продаж часткі валютнай выручкі адменяць у 2017 годзе
Пра гэта паведаміў 28 лістапада на паседжанні Палаты прадстаўнікоў віцэ-прэм'ер Сяргей Румас.
Адпаведную норму прадугледжваюць дамоўленасці, падпісаныя ў рамках фармавання Еўразійскай эканамічнай прасторы. Па словах Румаса, якія перадае БелаПАН, у Расіі і Казахстане ўжо даўно няма такога паняцця, як абавязковы продаж часткі валютнай выручкі. У Беларусі яна пакуль захаваецца, бо нашая эканоміка моцна залежыць ад паставак сыравіны і ёсць неабходнасць штодзённага канвертавання валют для гэтага.