Ад палякаў чакаюць інвестыцый у цукровы завод пад Бабруйскам
Магілёўская вобласць прапанавала польскім інвестарам узяць удзел у будаўніцтве цукровага завода пад Бабруйскам.
Пра гэта паведаміў сёння прадстаўнік камітэта эканомікі аблвыканкама Мікалай Дудзінскі на сустрэчы з польскімі журналістамі, перадае БЕЛТА.
Паводле Дудзінскага, у Польшчы ўжо знойдзены партнёр і вядуцца перамовы па будаўніцтве вытворчасці. Пры канцы сакавіка чакаецца візіт прадстаўнікоў польскага бізнеса, вынікам якога можа стаць падпісанне адпаведных дамоваў. Рэалізацыя праекта ацэньваецца ў 200 млн еўра.