Ад пазіцыі ЕС, ЗША залежыць лёс беларускіх палітвязняў, заяўляюць іх сваякі

Да таго часу, пакуль не будуць вызвалены ўсе палітзняволеныя.

Адозва, якую падпісалі больш за два дзясяткі чалавек, была прынята 19 красавіка на пасяджэнні круглага стала ў Мінску. У ёй адзначаецца, што толькі дзякуючы прынцыповай пазіцыі і салідарнасці былі вызвалены з-за кратаў экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і яго давераная асоба Дзмітрый Бандарэнка.

"Мы заяўляем, што ў Рэспубліцы Беларусь за кратамі застаюцца 16 палітычных зняволеных — Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Сяргей Каваленка, Алесь Бяляцкі, Мікалай Аўтуховіч, Павел Севярынец, Мікалай Дзядок, Ігар Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Павел Сырамалотаў, Арцём Пракапенка, Яўген Васьковіч, Юрый Чыгілейчык, Аляксандр Малчанаў, Аляксандр Крутой. Мы звяртаемся да ўсіх палітыкаў еўрапейскіх краін і ЗША з заклікам: "Не спыняйцеся, будзьце прынцыповымі, не вядзіце з рэжымам ніякага дыялогу, пакуль не будуць выпушчаны ўсе палітычныя зняволеныя!" — гаворыцца ў дакуменце.

Аўтары заявы перакананыя, што "цяпер ад пазіцыі палітыкаў Еўропы і ЗША залежыць", вызваляць палітвязняў ці пакінуць за кратамі на доўгія гады, паведамляе БелаПАН.