Ад сёння ў Беларусі павышаюцца мінімальны заробак і тарыфная стаўка

Мінімальная зарплата ўстаноўлена ў памеры 1 мільёна рублёў. У лістападзе 2011 года яна з улікам індэксацыі склала 925 тысяч.

Тарыфная стаўка першага разраду павышана на 33%. З 151 тысячы да 200 тысяч рублёў, інфармуе БелаПАН.