Ад выбухаў у більярднай у Пакістане загінулі больш за 80 чалавек
Выбухі прагрымелі ў пакістанскіх гарадах Квета і Мінгора.
У більярднай у горадзе Квета адбыліся два выбухі. Ад іх загінуў 81 чалавек, больш за 120 атрымалі раненні. Як адзначае ВВС, бомбы ўзарваліся ў раёне, дзе пражываюць пераважна мусульмане-шыіты. Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе суніцкая экстрэмісцкая групоўка "Лашкар-і-Джангві". Яна лічыцца адной з самых небяспечных у краіне, і яе дзейнасць у Пакістане забароненая.
Першая бомба ўзарвалася каля будынка більярднай яго, верагодна, зладзіў смяротнік. Тамсама праз 10 хвілінаў, калі на месца выбуху прыбылі выратавальнікі, паліцыя і журналісты, узарваўся аўтамабіль. Сярод загінулых прынамсі два журналісты, чатыры выратавальнікі ды пяць паліцыянтаў.
Таксама ў чацвер 21 чалавек быў забіты і больш за 80 параненыя ад выбуху каля горада Мінгора. Выбух адбыўся падчас рэлігійнага сходу.
Фота — svoboda.org