Адключэнне гарачай вады ў дамах Мінска пачнецца з 10 траўня
З 10 траўня "Мінскэнэрга" будзе падрыхтоўваць цепласеткі сталіцы да працы ў зімовых умовах.
Першымі адчуюць побытавыя нязручнасці жыхары вуліц Казінца, Каржанеўскага, Ангарскай, Сацыялістычнай, Баграціёна, Сталетава, Філімонава - усяго больш 30 вуліц, паведамляе БЕЛТА.
Час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых прац, не будзе перавышаць 14 сутак.