Адкрыецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная бітве на Сініх Водах

Учора там адкрылася выстава сябраў Беларускага саюза мастакоў "Віват, Альгерд! Хвала Айчыне!". А на 11 верасня ў мінскім офісе Таварыства беларускай мовы запланаваная выстава дзіцячай і маладзёжнай творчасці "Слаўная перамога на Сіняй Вадзе".

Нагадаем, на 2012 годы прыпадаюць 650-я ўгодкі перамогі войска Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам вялікага князя Альгерда над трыма татарскімі ордамі, у выніку чаго Украіна (Русь) была цалкам вызвалена ад татарскага панавання, якое працягвалася больш за 100 гадоў.