Адкрылася першая сесія Савету Рэспублікі пятага склікання
У верхнюю палату парламенту выбрана 56 чалавек — па 8 чалавек ад кожнай вобласці і Мінска.
Сябры Савету Рэспублікі разгледзяць пытанні аб прызнанні паўнамоцтваў сябраў СР, выберуць старшыню, намесніка і прэзідыум СР, вызначаць персанальны склад сталых камісіяў і іх старшыняў, перадае БелаПАН.
На адкрыццё першай сесіі верхняй палаты парламенту пятага склікання прыбыў Аляксандр Лукашэнка. Упершыню сябры СР сабраліся ў новым рэканструяваным будынку на вуліцы Чырвонаармейскай, 9 у Мінску, дзе раней размяшчалася Нацыянальная бібліятэка.