Адстаўка Кадафі абмяркоўвалася на перамовах з дэлегацыяй Афрасаюза
Дэлегацыя Афрасаюза прыбыла ў сталіцу Лівіі ў нядзелю, каб спыніць кровапраліцце паміж мяцежнікамі і сіламі лідара краіны Муамара Кадафі.
Магчымасць адстаўкі лівійскага лідара Муамара Кадафі абмяркоўвалася падчас мірных перамоваў кіраўніцтва Лівіі з дэлегацыяй Афрыканскага Саюза у Трыпалі, паведаміла ў ноч на панядзелак агенцтва Рэйтар са спасылкай на камісара рады Афрасаюза па бяспецы і міру Рамтана Ламамра.
"Дыскусіі на гэты конт былі, але я не магу пра гэта казаць. Гэта пытанне павінна застацца канфідэнцыйным. Выбіраць сваіх лідараў дэмакратычным шляхам народ Лівіі павінен сам", - заявіў Ламамра.
Па яго словах, дарожная карта па вырашэнні канфлікту ў Лівіі, прапанаваная дэлегацыяй Афрасаюза і прынятая ўрадам Кадафі, уключае неадкладнае спыненне агню, усталяванне нацыянальнага дыялогу, абарону замежных грамадзян на тэрыторыі Лівіі і аказанне гуманітарнай дапамогі.
Дэлегацыя Афрасаюза прыбыла ў сталіцу Лівіі ў нядзелю, каб спыніць кровапраліцце паміж мяцежнікамі і сіламі лідара краіны Муамара Кадафі. Кіраўніцтва НАТА дала згоду на прылёт місіі.