Афіцыйны Лондан не меў прамых кантактаў з Пуціным чатыры гады
Прычынай стала смерць былога супрацоўніка апарата ФСБ Аляксандра Літвіненкі.
Ніхто з чальцоў брытанскага кабінета міністраў ці дыпламатычнага корпуса Злучанага Каралеўства не размаўляў напрамую з прэм'ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным на працягу апошніх чатырох гадоў. Гэтая заява была агучаная на фоне падрыхтоўкі візіта брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана ў Расію, паведамляе ВВС. Чакаецца, што Кэмеран сустрэнецца з Пуціным, аднак пакуль няма афіцыйнага пацверджання гэтага. Адносіны паміж краінамі сур'ёзна абвастрыліся пасля смерці ў 2006 годзе ў Лондане Аляксандра Літвіненкі. Мяркуецца, што ён быў забіты расійскімі спецслужбамі.