Агенцтва Standard&Poor's панізіла рэйтынгі чатырох беларускіх банкаў

Іх доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі паніжаныя з "В/В" да "В-/С". Прагноз па рэйтынгах — "Негатыўны", паведамляе БелаПАН. Паніжэнне рэйтынгаў беларускіх банкаў адбылося ўслед за паніжэннем суверэннага рэйтынгу Беларусі.

Эксперты S&P адзначаюць, што гэтыя чатыры банкі з'яўляюцца сістэмна значнымі для беларускага банкаўскага сектару. На іх долю прыпадае каля 75% актываў і рознічных дэпазітаў банкаўскай сістэмы Беларусі.

На думку экспертаў агенцтва, павышэнне рэйтынгаў банкаў бліжэйшым часам малаверагоднае. Пры гэтым рэйтынг можа быць яшчэ паніжаны. Гэта адбудзецца, калі "Белаграпрамбанк" і "Беларусбанкам" не атрымаюць своечасовай падтрымкі ад дзяржавы. Гэтаксама ён панізіцца, калі "БПС-Банк" і "Белзнешэканамбанк" атрымаюць падтрымку з боку матчыных расійскіх структураў.