Акадэмія навук патлумачыла, чаму адлічылі аспіранта Паўлоўскага

Як гаворыцца ў дакуменце, падставай для адлічэння Аляксея Паўлоўскага сталі паводзіны, несумяшчальныя з маральным абліччам навукоўца. Сцвярджаецца, што аспірант спазніўся адзін раз на заняткі і "абражаў удзельнікаў адукацыйнага працэсу".

Сам жа былы аспірант лічыць, што яго адлічэнне звязана са зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта і ў незалежныя СМІ. Нагадаем, што Паўлоўскі патрабаваў прадаставіць яму месца ў інтэрнаце.

3 лютага суд Першамайскага раёна Мінску будзе разглядаць скаргу Паўлоўскага з нагоды адлічэння. Магілёвец не губляе надзеі аднавіцца на вучобе ў аспірантуры. На цяперашні час ён з’яўляецца беспрацоўным.