Акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Еўропе працягнуцца

Як паведаміў БелаПАН арганізатар акцыі Тобіас Вайман, "мы правялі акцыю, каб немцы не забылі пра тое, што адбываецца ў Беларусі".

Акцыя салідарнасці ля беларускай амбасады ў Берліне паўторыцца сёння а 16.30.

Вайман паведаміў, што ў студзені падобныя акцыі яны плануюць працягнуць супольна з ПЭН-цэнтрам і іншымі арганізацыямі.