Акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў прайшла ў Варшаве (фота)

Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты з патрабаваннем вызвалення Змітра Дашкевіча і Мікалая Статкевіча. У гэты ж час хлопец у масцы персанажа, падобнага да Лукашэнкі, раздаваў мінакам  улёткі з заклікам наведаць апошнюю дыктатуру Еўропы і інфармацыяй пра пераслед апазіцыі ў Беларусі.

Удзел у пікеце прынялі жонкі палітзняволеных Статкевіча і Дашкевіча — Марына Адамовіч і Наста Дашкевіч.

Падтрымаць цяперашніх палітзняволеных прыйшлі таксама былыя палітвязні: Зміцер Бандарэнка і Андрэй Саннікаў. Разам з імі ў пікеце стаў і арганізатар акцыі, еўрадэпутат Марэк Мігальскі.