Ахоўнік на чыгунцы забіў двух калег і застрэліўся сам
Такую версію падзеяў на чыгуначнай станцыі "Бярэзіна" разглядае Беларуская транспартная пракуратура.
Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, прычынай трагедыі, верагодна, сталі непрыязныя адносіны паміж работнікамі ваенізаванай аховы. На месцы злачынства цяпер працуюць следчыя, якія высвятляюць усе акалічнасці здарэння. Афіцыйная версія будзе агучаная пасля ўсіх неабходных следчых мерапрыемстваў.
Нагадаем, 8 жніўня на чыгуначнай станцыі "Бярэзіна" ў Бабруйску знашлі застрэленымі трох чалавек. Гэта былі начальнік варты і двое стралкоў ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі.