Ахвяру аўтакатастрофы знайшлі праз суткі пасля ДТЗ
20 лістапада ў Рэчыцкім раёне ля ўзбочыны дарогі знайшлі труп пасажыра, які загінуў у аварыі за суткі да таго.
Як паведамляе БелаПАН, увечары 19 лістапада кіроўца аўтамабіля "Лексус-IS-300" на аўтадарозе Парычы — Рэчыца не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет і перакуліўся. Пацярпеламу ў аварыі кіроўцу аказалі меддапамогу і адпусцілі дадому. На наступны дзень у 30 метрах ад узбочыны быў знойдзены труп 22-гадовага мужчыны. Ён ехаў пасажырам у "Лексусе" і пры перакульванні выпаў з салона аўтамабіля.