Актывіста з Баранавіч Рыгора Грыка выклікаюць у пракуратуру
24 лістапада Рыгор атрымаў позву, у якой гаворыцца, што яго запрашаюць для размовы аб Народным сходзе 8 кастрычніка.
Раней Грыка ўжо выклікалі ў міліцыю. Тады ён напісаў на пратаколе з пытаннямі допыту, што лісты не пранумараваныя, а пратакол напісаны так дрэнна, што нічога нельга прачытаць.
Рыгор Грык лічыць, што міліцыя збіраецца скласці на яго пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, а пракуратура робіць выгляд, што ажыццяўляе нагляд за справай.