Алені ў Докшыцкім раёне маглі загінуць ад хваробы ці нядобрага кармлення
Пракуратура Віцебскай вобласці падоўжыла тэрміны праверкі па справе пра масавую гібель еўрапейскіх аленяў да 23 лютага.
Праверка працягнутая для ўсталявання канкрэтнай сумы нанесенай шкоды. Праваахоўнікі не ўпэўненыя, што алені былі атручаныя. Такую версію раней агучвалі прадстаўнікі Мінпрыроды. Праваахоўнікі ж самай верагоднай прычынай гібелі жывёлаў пакуль называюць няправільнае кармленне, перапад тэмператур і магчымае віруснае захворванне. Папярэдняя сума шкоды ацэньваецца ў 76 мільёнаў 400 тысяч рублёў, адзначае БЕЛТА.
Нагадаем, што ў паляўнічай гаспадарцы ў Докшыцкім раёне загінулі больш за 40 еўрапейскіх аленяў. Здарэнне адбылося ў канцы 2012 года.
Фота — tverigrad.ru