Алтар галоўнага касцёла Гродна ўрачыста адкрылі перад сотнямі вернікаў
Гэтай падзеі гродзенскія каталікі чакалі 5 гадоў.
5 жніўня святую імшу адправіў Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі блаславіў усіх, хто дапамагаў узнаўляць каштоўную святыню.
Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі біскупы з усёй Беларусі, а таксама дыпламаты з Польшчы і Літвы. Прысутнічала дэлегацыя польскага Міністэрства культуры, якое ўзяло на сябе значную частку выдаткаў па аднаўленні алтара Катэдры.



Біскуп Аляксандр Кашкевіч

Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка (у цэнтры) і генеральны консул Анджэй Хадкевіч (справа)