Аляксандр Арастовіч выйшаў з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе
Адзін з 42 абвінавачваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 58-гадовы Аляксандр Арастовіч выпушчаны з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
Аляксандр Арастовіч з'яўляецца першым намеснікам старшыні аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). Арастовіч быў даверанай асобай Статкевіча, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, Арастовіч быў арыштаваны пасля падзеяў 19 снежня ў Менску. На працягу двух дзён сям’я не ведала пра яго месцазнаходжанне. І толькі 22 снежня дзяжурны адвакат па тэлефоне паведаміла сваякам, што палітык знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.