Аляксандр Фядута: Усе мы апынуліся ў закладніках сітуацыі

"З майго пункту гледжання, Аляксандру Рыгоравічу мэтанакіравана падкідваюць версіі — зусім недарэчныя і якія не маюць ніякага дачынення да рэальнасці. Сёння апазіцыя як ніхто іншы зацікаўленая ў дыялогу з уладай, а не ў падрыве яе аўтарытэту. Усе мы апынуліся ў закладніках сітуацыі, якая склалася. Падкрэсліваю — мы закладнікі сітуацыі, а не людзей або структур.

Тое, што адбылося ў Беларусі, можа выклікаць боль, страх, гнеў, а зусім не жаданне зводзіць палітычныя рахункі. І я спадзяюся, што разумная пазіцыя пераможа. Калі мяне запросяць на допыт — я, як кожны законапаслухмяны добрапрыстойны чалавек прыйду і адкажу на ўсе пытанні", — заявіў Аляксандр Фядута сайту "Гавары праўду!".