Футбольная зборная Беларусі згуляе з французамі

Нагадаем, першы адборачны матч чэмпіянату свету 2014 года нацыянальная зборная Беларусі правяла 7 верасня ў гасцях з камандай Грузіі і прайграла — 0:1. У гэты ж дзень Фінляндыя прайграла Францыі з такім жа лікам.

11 верасня беларускія футбалісты гуляюць у гасцях з Францыяй (жывая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь-2", пачатак у 21.55), Грузія сустрэнецца з Іспаніяй.

Нагадаем, гол Сяргея Кісляка прынёс беларускай зборнай перамогу над Францыяй у верасні 2010 года.

Гл. таксама: Аляксандр Глеб пакуль застаецца ў БАТЭ

Фота — gazeta.ru